Белорусский портал в Казахстане

Права бясплатнага праезду атрымалі юныя мінчане, якія навучаюцца за межамі сталіцы



Такое рашэнне прынята на чарговай 38-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

«З 2016 года навучэнцам сталічных устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія пражываюць у Мінску і Мінскім раёне, прадастаўлены бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

У адпаведнасці з адкарэктаваным рашэннем, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія пражываюць у горадзе Мінску, але навучаюцца ў Мінскім раёне, атрымліваюць права бясплатнага праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, які ажыццяўляе прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня», — пракаментавала намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Рашэнне ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 23 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/25/66577
Текущая дата: 26.12.2024