Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 25-26 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызстан), разгледжана сумесная работа краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы транспарту і лагістыкі. Па выніках абмеркавання адобраны пералік прыярытэтных інфраструктурных транспартных праектаў у краінах ЕАЭС.
У пералік увайшлі праекты ад усіх краін саюза. Так, ад Беларусі ў дакумент уключана рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі). Ад Арменіі — праграма дарожнага калідора Поўнач — Поўдзень (4-я чарга), ад Казахстана — рэканструкцыя казахстанскіх участкаў аўтамабільнай дарогі М32, якія належаць да міжнароднага транспартнага маршруту Еўропа — Заходні Кітай. Ад Кыргызстана ў пераліку значыцца электрыфікацыя чыгуначнага ўчастка Лугавая — Балыкчы. Будаўніцтва і мадэрнізацыя расійскіх участкаў аўтамабільных дарог, якія належаць да міжнароднага транспартнага маршруту Еўропа — Заходні Кітай, уключаны ў дакумент ад Расіі.
«Прыняты дакумент паслужыць базай для забеспячэння каардынацыі краін саюза ў рэалізацыі інфраструктурных праектаў з вялікім інтэграцыйным патэнцыялам», — адзначыў, каменціруючы дакумент, член Калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кажошаў.
«Усяго ў пераліку сем праектаў краін ЕАЭС у рознай стадыі рэалізацыі. Пры гэтым усе яны накіраваны на развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, транзітнага патэнцыялу і транспартнай інфраструктуры, якія ўваходзяць у міжнародныя транспартныя калідоры ў напрамках Усход — Захад і Поўнач — Поўдзень, у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс, адзін шлях», — дадалі ў ЕЭК.
Звязда, 26 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/26/66274
Текущая дата: 26.12.2024