Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску.
"Аказваецца, самы танны шлях праз Беларусь. Але мы іх раскусілі хутка. Мы з Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему. Я гавару: "Не перажывай, ніякага там збожжа столькі няма, колькі яны крычаць. І справа не ў збожжы. Яны хочуць нас абвінаваціць з табой, што мы ўчынілі сусветны голад". Мы такія гіганты, што ўчынілі ў свеце голад! Пачалі разбірацца. Ім проста трэба было яшчэ нейкую адну праблему сусветнага ўзроўню павесіць на нас. І афрыканцам і азіятам сказаць: "Два дыктатары вунь што робяць!" - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі было прапанавана 7 напрамкаў для вывазу збожжа, тэма адпала сама сабой: "Тэмы няма. Вось ён які свет".
17 чэрвеня 2022, Бабруйск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2022, Бабруйск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/27/65437
Текущая дата: 15.11.2024