Аб гэтым паведамляе прэс-цэнтр БЧ.
Беларуская чыгунка на час правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» назначыла поезд міжнародных ліній нумар 239/240 Віцебск — Масква — Віцебск.
Поезд будзе адпраўляцца з 12 па 16 ліпеня з Віцебска, а з 13 па 17 ліпеня — з Масквы. З Беларускага вакзала ў Маскве поезд адправіцца ў 23.41 і прыбудзе ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 8.36. У зваротным напрамку поезд будзе адпраўляцца з Віцебска ў 20:26 з прыбыццём у Маскву ў 5:49. Продаж праязных дакументаў ужо адкрыты. Пасажырам даступны месцы ў плацкартных вагонах, а таксама ў купэ і СВ.
Раней БЧ назначыла для жыхароў беларускай сталіцы дадатковы поезд па маршруце Мінск — Віцебск на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2022 годзе. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 13 па 18 ліпеня, з Віцебска — з 14 па 19 ліпеня.
Расклад руху складзены з улікам праграмы фестывалю, каб мінчане маглі прыехаць у Віцебск непасрэдна да вячэрняй канцэртнай праграмы, а пасля яе заканчэння адправіцца назад дадому прамым начным поездам.
Музычны форум пройдзе з 13 да 18 ліпеня. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 14 ліпеня, закрыццё — 17 ліпеня.
Звязда, 4 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/27/65620
Текущая дата: 26.12.2024