Белорусский портал в Казахстане

Канада на тры месяцы падоўжыла кавідныя абмежаванні для падарожнікаў



Урад Канады падоўжыў да 30 верасня дзеючыя на граніцы кавідныя абмежаванні для тых, хто ўязджае у краіну.

«Яны будуць дзейнічаць мінімум да 30 верасня 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Такім чынам, замежныя грамадзяне змогуць прыехаць у паўночнаамерыканскую краіну толькі пры наяўнасці прышчэпак ад каранавірусу, адобраных Міністэрствам аховы здароўя Канады. Невакцынаваным канадцам прыйдзецца праходзіць 14-дзённы каранцін.

Звязда, 30 чэрвеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/28/65577
Текущая дата: 25.12.2024