Белорусский портал в Казахстане

Мінскаму метрапалітэну споўнілася 40 гадоў



Сёння спаўняецца 40 гадоў Мінскаму метрапалітэну — 29 чэрвеня 1984 года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

Першы цягнік з пасажырамі адправіўся ў свой дэбютны шлях па Маскоўскай лініі метро. 

Будаўніцтва першага ўчастка — ад станцыі «Інстытут культуры» да «Маскоўскай» — доўжылася сем гадоў.

Пасля вайны сталіца хутка аднаўлялася і развівалася. За кошт будаўніцтва аўтамабільнага і трактарнага заводаў, шматлікіх вытворчых прадпрыемстваў, развіцця галін народнай гаспадаркі павялічыўся прыток працоўнай сілы ў горад з сельскай мясцовасці і рэспублік СССР. Да 1972 года насельніцтва Мінска перавысіла мільён чалавек. Наземнаму грамадскаму транспарту было вельмі цяжка забяспечваць перавозку пасажыраў. Горад меў патрэбу ў падземцы.

Метрапалітэн — надзейны і экалагічна чысты від гарадскога пасажырскага транспарту з высокай хуткасцю перавозкі пасажыраў. Штогод ён перавозіць да 300 млн чалавек і ў сярэднім да 800 тыс. у суткі.

Звязда, 29 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/3/74581
Текущая дата: 15.11.2024