Белорусский портал в Казахстане

Акты тэрарызму на чыгунцы будуць строга спыняцца праваахоўнікамі з выкарыстаннем зброі



Аб гэтым расказаў начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

"Экстрэмісцкае фармаванне Bypol прадаўжае адкрыта заклікаць беларусаў да ўчынення тэрактаў на аб`ектах чыгуначнага транспарту і інфраструктуры праз так званы план "Перамога", фактычна фармуючы на тэрыторыі краіны тэрарыстычныя ячэйкі. Да гэтай дзейнасці далучыліся іншыя экстрэмісцкія Telegram-каналы. Мы паведамлялі ўжо аб затрыманні асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні такіх тэрарыстычных атак. Чарговыя спецаперацыі праведзены ў Бабруйскім і Барысаўскім раёнах", - паведаміў Генадзь Казакевіч.

Ён расказаў падрабязнасці аб затрыманні маючых дачыненне да тэрарызму на чыгуначных пуцях. "У ноч на 30 сакавіка сумесна з Камітэтам дзяржбяспекі пры сілавой падтрымцы спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (СОБР) затрыманы тры жыхары Бабруйска 27 і 28 гадоў, маючыя дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шаф сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Апаратура, якая забяспечвае рух чыгуначных саставаў, узламана і спалена імі 28 сакавіка. У час затрымання тэрарысты аказалі актыўнае супраціўленне і паспрабавалі ўцячы. Прыменена зброя на паражэнне. Адзін са злачынцаў паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Другому аказана меддапамога на месцы", - сказаў Генадзь Казакевіч.

Паводле яго слоў, непасрэдна пасля затрымання ў аўтамабілі падазроных знойдзены радыёстанцыі і спецыяльна вырабленае ўстройства для ажыццяўлення сыходжання з рэек рухомага саставу, што сведчыць аб іх намеры ўчыніць чарговы тэракт.

"Затрыманыя ўжо даюць паказанні, у тым ліку аб сваіх куратарах з Bypol. Што важна, учыненне злачынстваў мела карыслівыя матывы. За акцыю яны атрымалі ў эквіваленце $1 тыс.

Акрамя таго, 1 красавіка пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення "Алмаз" быў затрыманы падазроны ў аналагічным злачынстве, учыненым у ноч з 24 на 25 сакавіка ў Барысаўскім раёне.

"Яго змаглі злавіць шмат у чым дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія паведамілі ў міліцыю аб падазроным аўтамабілі, што стаяў на працягу некалькіх гадзін недалёка ад месца ўчынення злачынства. Тэрарыстам аказаўся 40-гадовы жыхар Мінскага раёна, раней судзімы за забойства з асаблівай жорсткасцю. Пры затрыманні ён таксама аказаў актыўнае супраціўленне, прыменена зброя на паражэнне. Злачынец ранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. У ходзе ператрусу ў доме і аўтамабілі зламысніка знойдзены і канфіскаваны некалькі адзінак зброі, радыёстанцыі, бінокль, ноўтбук, мабільныя тэлефоны, што сведчыць аб грунтоўнай падрыхтоўцы да ўчынення злачынства. Як і ў папярэднім выпадку, матыў учынення злачынства - карыслівасць", - паведаміў начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

Ён дадаў, што супрацоўнікі МУС маюць дакладную аператыўную інфармацыю аб тых, хто мае намер учыніць тэракты на чыгуначных аб`ектах. У бліжэйшы час яны будуць затрыманы аналагічным чынам.

"МУС папярэджвае, што дзеянні асоб, якія задумваюць такія дыверсіі на Беларускай чыгунцы, будуць строга спыняцца з выкарыстаннем зброі. Адказнасці не пазбегне ніхто", - рэзюмаваў Генадзь Казакевіч.

6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/30/64438
Текущая дата: 16.11.2024