Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка на майскія святы прызначыла 75 дадатковых цягнікоў



На перыяд майскіх святаў Беларуская чыгунка прызначыла 75 дадатковых цягнікоў, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

«У дні маючых адбыцца майскіх святаў і Радаўніцы Беларуская чыгунка надала асаблівую ўвагу арганізацыі перавозак па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках. З 29 красавіка па 10 мая прызначанае 75 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць паміж Мінскам і Брэстам, Віцебскам, Гомелем, Гродна, Магілёвам, Пінскам і Касцюковічамі (цягнік Мінск-Камунары). Таксама дадатковыя цягнікі пусцяць па маршрутах з Брэста ў Віцебск і Гомель, акрамя таго, заходнія і ўсходнія рэгіёны Беларусі звяжа яшчэ адзін цягнік Гродна-Орша-Крычаў», — распавялі ў БЧ.

Найбольшая колькасць цягнікоў прызначаная на пікавыя даты выезду 29 красавіка і 6 маяі і ў зваротным кірунку на 3 і 9 мая. Білеты на гэтыя цягнікі ўжо даступныя ў продажы.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках, часу іх адпраўлення і кошту праезду можна атрымаць на сайце БЧ, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105.

Звязда, 7 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/30/64459
Текущая дата: 16.11.2024