Выбух самаробнай прылады 11 красавіка 2011 года забраў жыцці 15 чалавек, сотні людзей пацярпелі.
Беларусы сёння ўспамінаюць жудасныя падзеі 11-гадовай даўніны, калі ў Мінскім метрапалітэне быў учынены тэрарыстычны акт. Па традыцыі, кожны год 11 красавіка да ўваходу станцыі метро "Кастрычніцкая" мінчане прыносяць кветкі і вянкі. У гэты дзень у знак памяці па загінуўшых і пацярпелым выстаўляецца ганаровая варта.
Мемарыял "Рака памяці" ля станцыі метро "Кастрычніцкая" быў зроблены праз год пасля трагедыі. У гэты дзень да мемарыяла мінчане прыносяць гваздзікі і ружы.
У мінулым годзе, калі споўнілася 10 гадоў з дня гэтай трагедыі, якая ўзрушыла ўсю Беларусь, кветкі і вянкі прынеслі дэпутаты, кіраўнікі Мінгарвыканкама. Таксама было шмат менчукоў, некаторыя зь іх былі ўдзельнікамі той трагедыі, першага тэракту ў гісторыі сучаснай Беларусі.
Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17.55 у панядзелак, 11 красавіка 2011 года, у самую гадзіну пік, калі на платформе было шмат людзей. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае, акрамя трацілу, кавалкамі цвікоў, гайкамі і нітамі, было пакінута ў дарожнай торбе пад лаўкай на станцыі метро.
Тэракт забраў жыцці 15 чалавек, каля 400 чалавек атрымалі калецтвы рознай ступені цяжкасці.
Ужо праз дзень пасля выбуху ў метро па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту былі затрыманыя ўраджэнцы Віцебска - токар Дзмітрый Канавалаў і электрык Уладзіслаў Кавалёў. Следства ішло 105 дзён.
Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.
Пракурор прасіў суд прызначыць ім смяротнае пакаранне, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў іх вінаватымі і прызначыў выключную меру пакарання. Пасля ўступлення прыгавору ў сілу ён быў прыведзены ў выкананне.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/30/64469
Текущая дата: 16.11.2024