Белорусский портал в Казахстане

За першы дзень дзеяння бязвізавага ўезду ў Беларусь з Літвы і Латвіі прыехалі больш за 600 чалавек



За першы дзень дзеяння бязвізавага ўезду, па стане на 12.00 16 красавіка, у Беларусь прыбылі 615 іншаземцаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Сярод прыбыўшых - 281 грамадзянін Латвіі і 78 неграмадзян Латвіі і 256 грамадзян Літвы.

Як паведамлялася, бязвізавы парадак уезду ў Беларусь дазволены для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі з 15 красавіка па 15 мая ўключна.

Больш падрабязную інфармацыю наконт бязвізавага перамяшчэння можна знайсці ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта.

16 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/30/64616
Текущая дата: 16.11.2024