Мінтранс з 23 мая ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 25 лютага 2022 года нумар 3, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў з 11.00 да 20.00 па рэспубліканскіх дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём дапускаецца рух транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось 6 т.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/30/65074
Текущая дата: 25.12.2024