Польшча з 14 сакавіка афармляе да 45% фур ад сутачнай нормы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
З 22 па 23 сакавіка польскія кантрольныя службы запусцілі на сваю тэрыторыю 38 працэнтаў транспартных сродкаў ад устаноўленай нормы. Найбольшая колькасць грузавікоў фіксуецца ў напрамку «Баброўнікаў» («Бераставіца»).
У Літву накіравалася 78% вялікагрузаў ад прапускной здольнасці. Больш за ўсё фур знаходзіцца на маршруце праз «Шальчынінкай» («Беняконі»).
На тэрыторыю Латвіі ўехала 88 працэнтаў грузавога транспарту ад устаноўленай нормы. Па стане на 10.00 больш за ўсё машын на шляху праз «Сілене» («Урбаны»).
Звязда, 23 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/31/64197
Текущая дата: 16.11.2024