Некаторыя авіякампаніі працягнулі прыпыненне выканання рэйсаў у беларускую сталіцу. Пра гэта інфармуе Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Авіякампанія flyDubai не будзе лятаць у Мінск па 1 траўня.
Turkish Airlines адмяніла ранішнія рэйсы TK-284/283 са Стамбула ў Мінск і назад па 9 красавіка. Таксама па 11 красавіка адмененыя вячэрнія лайнеры TK-286/285.
Акрамя таго, па 22 красавіка здзяйсняць палёты ў Нацаэрапорт Мінск не будуць самалёты кампаніі «Аэрафлот» з вылетам з Шарамеццева (SU-1835/1834). Па 31 сакавіка прыпыненыя вылеты рэйсаў SU-1842/1841.
Звязда, 28 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/31/64322
Текущая дата: 26.12.2024