Патрапіць у Польшчу, праз якую праляжа значная частка маршруту, і Германію па-ранейшаму могуць не ўсе грамадзяне. Гэта звязана з каронавіруснымі абмежаваннямі, якія ўсё яшчэ захоўваюцца.
Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" запусціць з 15 красавіка міжнародныя рэйсы з Мінска ў Мюнхен, расказалі ў прэс-службе перавозчыка.
Плануецца, што маршрут праляжа праз Брэст, Варшаву, Познань, Берлін, Лейпцыг і Нюрнберг. Час у дарозе - 28 гадзін. Білет у адзін бок ужо зараз можна купіць за 290 беларускіх рублёў (95 долараў па курсе Нацбанка на 30 сакавіка). Першы рэйс прызначаны на 15 красавіка, пасля аўтобусы будуць адпраўляцца з Мінска ў 12:00 па пятніцах, з Мюнхена - у 13:00 па нядзелях. Нагадаем, што білеты на міжнародныя рэйсы прадаюцца толькі пры прад`яўленні пашпарта.
У дадзены момант "Мінсктранс" выконвае замежныя рэйсы ў Вільнюс, Каўнас, Варшаву, Рыгу (праз Даўгаўпілс), Маскву і Санкт-Пецярбург.
У ДП "Мінсктранс" нагадалі, што заехаць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі на дадзены момант могуць не ўсе. Па-першае, гэта павінны быць грамадзяне адной з гэтых дзвюх краін альбо замежнікі, якія:
* маюць карту паляка,
* з`яўляюцца мужам і жонкай/дзецьмі грамадзян Польшчы,
* маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Польшчы,
* маюць права працаваць на тых самых умовах, што і польскія грамадзяне.
Умовы ўезду на тэрыторыю Германіі - тут.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/31/64361
Текущая дата: 25.12.2024