Белорусский портал в Казахстане

Украіна з 28 лютага зачыніць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Расіяй і ўчастку мяжы з Малдовай



Украіна з 28 лютага закрывае пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, Расіяй, а таксама на прыднястроўскім участку мяжы з Малдовай. Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржпамежслужбы Украіны.

«З 00 гадзін 00 хвілін (01.00 па мінскім часе.) 28 лютага 2022 года будуць часова закрытыя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу і пункты кантролю на ўсім участку мяжы з Расіяй, Рэспублікай Беларусь, а таксама на цэнтральным участку ўкраінска-малдаўскай мяжы. Гэта датычыцца і асобных авіяцыйных пунктаў пропуску, сярод якіх Барыспаль, Кіеў (Жуляны), Харкаў, Адэса, Львоў і іншыя», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час будзе забяспечана магчымасць пропуску грамадзян Украіны на тэрыторыю краіны.

Звязда, 27 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/32/63679
Текущая дата: 16.11.2024