Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь з Украіны ўехала 86 хасідаў, якія бягуць ад вайны



Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, учора ў беларускі пункт пропуску Новая Рудня з тэрыторыі Украіны прыбыла вялікая група хасідаў, якая ратавалася ад баявых дзеянняў.

Большасць з іх з’яўляюцца грамадзянамі Украіны — 61 чалавек. Акрамя таго, сярод хасідаў былі грамадзяне Ізраіля (15 чалавек), Беларусі (7), Азербайджана (3). 

Сярод гэтай групы хасідаў, па інфармацыі сілавога ведамства, знаходзілася 48 дзяцей. Частка людзей перасекла граніцу на аўтамабілях, астатнія 44 чалавек — пешшу.

Паведамляецца, што ў некаторых з іх былі дакументы са скончаным тэрмінам прыдатнасці. У часткі дзяцей пры сабе меліся толькі пасведчанні аб нараджэнні. Аднак нягледзячы на праблемы з дакументамі, беларускім бокам было прынята рашэнне аб пропуску ўсіх хасідаў на тэрыторыю Беларусі.

Вераніка Канюта
Звязда, 27 лютага 2022

Фота БелТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/32/63691
Текущая дата: 16.11.2024