Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
Так, у сувязі з правядзеннем дарожных работ на станцыі Мінск-Пасажырскі ў перыяд з 29 па 31 сакавіка шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес класа ў зносінах Мінск — Брэст — Мінск часова будуць прыбываць і адпраўляцца з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры»:
— цягнік № 734 Брэст — Мінск 29 і 31 сакавіка будзе прыбываць на прыпыначны пункт «Інстытут культуры ў 10.23;
— цягнік № 727 Мінск — Брэст 29 і 31 сакавіка будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры» ў 10.35;
— цягнік № 737 Мінск — Брэст 29 і 31 сакавіка будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры» ў 13.04;
— цягнік № 736 Брэст — Мінск 29 і 31 сакавіка будзе прыбываць на прыпыначны пункт «Інстытут культуры» ў 11.50;
— цягнік № 725 Мінск — Брэст 29 сакавіка будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры» ў 15.52;
— цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес класа № 725 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска 31 сакавіка будзе адпраўляцца з прыпыначнага пункта «Інстытут культуры» ў 15.59.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Сяргей Расолька
Звязда, 21 сакавіка 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 21 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/32/64135
Текущая дата: 25.12.2024