Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" пачынае палёты ў Екацярынбург і Казань



Палёты з беларускай сталіцы ў гэтыя расійскія гарады прадугледжаны раскладам новага летняга сезона.

Беларуская авіякампанія "Белавія" пачынае выконваць рэйсы ў Екацярынбург і Казань, паведаміла прэс-служба перавозчыка.

Так, рэйс Мінск - Казань (і назад) будзе выконвацца па суботах з 9 красавіка. З 12 красавіка дадасца яшчэ і па аўторках.

У Екацярынбург можна будзе паляцець з 11 красавіка (па панядзелках), а з 14 красавіка - і па чацвяргах.

Білеты ўжо ёсць у продажы: да Екацярынбурга можна дабрацца за 468 рублёў (каля 143 долараў па курсе Нацбанка), да Казані - за 308 рублёў (каля 94 долараў).

У авіякампаніі нагадалі, што па міжнародных нормах IATA летні сезон традыцыйна пачынаецца ў апошнюю нядзелю сакавіка і заканчваецца ў апошнюю суботу кастрычніка. У 2022 годзе гэтыя дні прыпадаюць на 27 сакавіка і 29 кастрычніка.

Вольнае перамяшчэнне

З 18 сакавіка былі знятыя ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.

Расія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года пасля аб`яўлення пандэміі каронавіруса, каб зменшыць рызыку распаўсюджвання інфекцыі і заражэння.

Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі".

Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.

Мінск, 23 сакавіка 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/32/64195
Текущая дата: 25.12.2024