Белорусский портал в Казахстане

У Канадзе на фоне пратэстаў уведзена адказнасць за блакаванне трас: штраф да 100 тысяч долараў



Прэм’ер-міністр канадскай правінцыі Антарыё Даг Форд абвясціў аб увядзенні ў рэгіёне рэжыму надзвычайнага становішча на фоне ініцыяваных дальнабойшчыкамі пратэстаў супраць каранавірусных абмежаванняў, у выніку якіх многія трасы апынуліся заблакаваныя.

«Сёння я задзейнічаю свае паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Антарыё, каб абвясціць аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў нашай правінцыі. Я таксама маю намер сазваць свой кабінет, каб у тэрміновым парадку прыняць меры, якія дадуць зразумець, што блакаванне і перашкода руху тавараў, людзей і паслуг з’яўляюцца незаконнымі і каральнымі», — гаворыцца ў распаўсюджанай заяве Дага Форда.

Кіраўнік урада правінцыі таксама абвясціў аб увядзенні адказнасці за блакаванне трас — пакаранне за такое правапарушэнне цяпер складзе да года турмы і штраф да 100 тысяч долараў.

Звязда, 11 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/33/63467
Текущая дата: 16.11.2024