Кіеўскі метрапалітэн прыпыніў транспартныя перавозкі і будзе працаваць у якасці ўкрыцця. Пра гэта паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.
Сёння ў сваім Telegram-канале ён напісаў: «Метро перайшло ў рэжым укрыцця. Транспартныя перавозкі ажыццяўляцца не будуць». Віталя Клічко таксама заклікаў кіяўлян заставацца дома або ў хованках, не выходзіць і не выязджаць у горад, акрамя тых, хто працуе на прадпрыемствах крытычнай інфраструктуры.
Звязда, 26 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/33/63659
Текущая дата: 26.12.2024