Белорусский портал в Казахстане

«Мы заўсёды на крок наперадзе». Кубракоў аб спыненні кібератак і дыверсій на чыгунцы



Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў распавёў аб спыненні кібератакі і дыверсій на чыгунцы ў інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.

«Так, ёсць адзінкавыя выпадкі, заклікі да так званай рэйкавай вайны. Але на сёння, хачу сказаць, практычна ўсе ўжо затрыманыя. Тых, хто здзейсніў падпал шафы на чыгунцы, заблакавалі чыгунку, мы ўсіх затрымалі. Але я хачу сказаць усім абсалютна: гэта тэракт, гэта дыверсія на чыгунцы, і гэтым людзям пагражае да 20 гадоў турмы. Таму думайце, не ламайце свой лёс», — сказаў Іван Кубракоў.

Ён таксама закрануў тэму хакерскіх нападаў, спробаў узлому сайтаў.

«Калі нехта думае, што мы проста назіраем за гэтым, то памыляецца. Мы заўсёды знаходзімся на крок наперадзе, гэтых людзей мы ведаем і знаходзім. З некаторымі, хто знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, мы ўжо працуем. Хтосьці ў нас знаходзіцца пад кантролем. Ну а да тых, хто знаходзіцца за мяжой, мы таксама прымаем усе меры, каб абараніць нашы сайты, каб гэтыя кібератакі не мелі ніякага выніку», — адзначыў міністр.

Звязда, 7 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/33/63839
Текущая дата: 26.12.2024