Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
«Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і праца даведачных вэб-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб’ёме. Працы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі працягваюцца. Аб іх завяршэнні будзе абвешчана дадаткова», — распавялі ў прэс-цэнтры.
Падтрымку карыстальнікам пры афармленні электронных праязных дакументаў аказвае кантакт-цэнтр БЧ па тэлефоне 151 або па электроннай пошце brail@rw.by.
Звязда, 26 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/34/63118
Текущая дата: 16.11.2024