Рашэнне прынята эстонскім урадам у якасці дадатковых санкцый у дачыненні да Беларусі і датычыцца нафтапрадуктаў пад кодам 2707.
Нафтапрадукты з Беларусі больш не будуць перамяшчацца праз тэрыторыю Эстоніі, адпаведнае рашэнне прыняў урад гэтай краіны.
"Мы прынялі рашэнне ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і спыніць транзіт нафтапрадуктаў пад мытным кодам 2707 праз Эстонію", - заявіла эстонскі прэм`ер-міністр Кая Калас у чацвер.
Пры гэтым яна патлумачыла, што тавары з мытным кодам 2707 не падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза супраць Мінска, а такім чынам, транзіт праз тэрыторыю Эстоніі быў юрыдычна карэктным.
Паводле слоў кіраўніка эстонскага ўрада, мэта санкцый - "аказаць націск на беларускі рэжым і ўскосна на Расію, каб яны змянілі свае паводзіны".
Рэкордныя аб`ёмы і міжнародны аўтарытэт
Раней газета Eesti Päevaleh звярнула ўвагу на тое, што Беларусь, якая знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, актыўна выкарыстоўвае Эстонію для транзіту сваіх нафтапрадуктаў. У 2021 годзе, паводле звестак выдання, аб`ём транзіту аказаўся ў тры разы большым, чым годам раней.
У сувязі з гэтым Кая Калас заявіла, што Эстоніі прад`яўлены сур`ёзныя папрокі і "сітуацыя выглядае дрэнна".
"Калі мы (Еўрасаюз) дамовіліся аб санкцыях, мы павінны іх выконваць, а калі ёсць прабелы, то іх трэба ўстараняць. У адваротным выпадку мы знізім уласны міжнародны аўтарытэт і права выказвацца", - сказала прэм`ер парталу эстонскага тэлерадыёвяшчання ERR.
Яна таксама паведаміла, што МЗС і падаткова-мытны дэпартамент Эстоніі ацэняць сітуацыю з транзітам нафтапрадуктаў з Беларусі: адбываецца гэта ў абыход санкцый зламысна або з-за "дзірак" у законе.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/34/63285
Текущая дата: 16.11.2024