Не прайшло і трох дзён, і зноў правакацыя: верталёт з боку Латвіі парушыў мяжу, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
«Сёння каля 12.20 зафіксаваны чарговы факт парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі. Латвійскі верталёт Agusta Westland заляцеў на беларускую тэрыторыю ў раёне населенага пункта Думарышкі Браслаўскага раёна на глыбіню да 400 м і вярнуўся назад у Латвію», — распавялі ў ДПК.
У ведамстве адзначылі, што падобныя інцыдэнты пачасціліся ў апошні час і могуць расцэньвацца як правакацыйныя дзеянні сумежных краін з мэтай стварыць напружанасць на мяжы.
«Гэта ўжо чацвёрты выпадак за апошнія тры месяцы, звязаны з парушэннем паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь. Пазаўчора, 8 лютага, Самалёт Ан — 2 парушыў мяжу, заляцеў на 300 м на беларускую тэрыторыю. Тры тыдні таму, 24 студзеня, зафіксаваны факт парушэння мяжы ўкраінскім беспілотным лятальным апаратам у Маларыцкім раёне. У снежні мінулага года ўкраінскі верталёт заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», — дадалі ў ДПК.
Звязда, 10 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/34/63426
Текущая дата: 26.12.2024