Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі больш за паўгода збірала інфармацыю аб інцыдэнце, адзначыўшы ў канчатковай справаздачы, што інфармацыя аб бомбе на борце самалёта Ryanair з’яўлялася наўмысна ілжывай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў ICAO (Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі) прызналі той факт, што беларускі бок не перахапляў самалёт Ryanair, які экстрана сеў у Мінску ў траўні мінулага года.
Паводле слоў беларускага лідара, найлепшае рашэнне для экспертаў, якія праводзілі расследаванне інцыдэнту і паўгода збіралі інфармацыю аб ім, - спусціць усё на тармазах.
"Лепшае для іх спусціць усё на тармазах", - сказаў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ваенны аэрадром у Лунінцы, яго словы прыводзіць БелТА.
Раней дырэктар дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі заяўляў, што група ICAO, якая працавала ў Мінску, прыняла ўсе доказы беларускага боку наконт таго, што перахвату або прымусу да пасадкі ў Нацыянальным аэрапорце не было.
Што яшчэ ў справаздачы ICAO
Нагадаем, што самалёт авіякампаніі Ryanair выконваў рэйс з Афінаў у Вільнюс 23 траўня 2021 года і экстрана сеў у Мінску з-за іпаведамлення аб мініраванні (якое пазней не пацвердзілася).
Еўрасаюз асудзіў пасадку ў Мінску борта ірландскай кампаніі, пасля чаго ўвёў абмежаванні на палёты як для еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, так і для беларускіх – над Еўропай.
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі ў сваёй справаздачы, якая была апублікавана ў ноч на 18 студзеня, заявіла, што інфармацыя аб бомбе на борце з’яўляецца наўмысна ілжывай, прычым распаўсюджванне гэтай інфармацыі не прыпісваецца якой-небудзь дзяржаве.
Плануецца, што 31 студзеня ў Манрэалі Савет ICAO прыме далейшыя рашэнні па сітуацыі з авіяблакадай Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/35/63022
Текущая дата: 26.12.2024