Белорусский портал в Казахстане

Грузавік са спіртным перакуліўся ў Гродзенскім раёне



У Гродзенскім раёне перакуліўся грузавік, паведамляе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«21 студзеня каля 15.00 кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы грузавым аўтамабілем маркі «ГАЗ», ехаў са Слоніма ў Гродна. Пры выездзе з вёскі Індура ён не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем і з`ехаў у левы па ходзе руху кювет, аўтамабіль перакуліўся», - распавялі ў ДАІ.

У кузаве грузавіка перавозілася розная прадукцыя, у тым ліку алкагольная. У выніку ДТЗ пашкоджана да 100 л спіртнога. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў, пасажыраў у кабіне не было.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Звязда, 22 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/35/63040
Текущая дата: 26.12.2024