Белорусский портал в Казахстане

БЧ аднавіла афармленне электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі



Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

«Афармленне электронных праязных дакументаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і праца даведачных вэб-рэсурсаў Беларускай чыгункі адноўлены ў поўным аб’ёме. Працы па аднаўленні магчымасці набыцця электронных білетаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі працягваюцца. Аб іх завяршэнні будзе абвешчана дадаткова», — распавялі ў прэс-цэнтры.

Падтрымку карыстальнікам пры афармленні электронных праязных дакументаў аказвае кантакт-цэнтр БЧ па тэлефоне 151 або па электроннай пошце brail@rw.by.

Звязда, 26 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/35/63118
Текущая дата: 26.12.2024