Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" ўзначаліла рэйтынг пунктуальных авіякампаній сярод еўрапейскіх перавозчыкаў у Шарамецева



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.

"Белавія" ўзначаліла рэйтынг самых пунктуальных авіякампаній у аэрапорце Шарамецева сярод еўрапейскіх перавозчыкаў з колькасцю пасажырскіх рэйсаў больш за 500 у год.

Рэйтынг авіякампаній быў складзены на падставе аналізу некалькіх параметраў: пунктуальнасці пасадкі, адпраўлення з месца стаянкі і ўзлёту паветранага судна.

"Белавія" ў гэтай намінацыі абышла такія авіякампаніі, як Air France і KLM. Яны занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/36/62430
Текущая дата: 07.10.2024