30 снежня на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажа кіраўніцтва пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11.00 да 14.00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151, інфармуе прэс-цэнтр магістралі.
Напярэдадні мерапрыемства, 29–30 снежня, усе ахвотныя змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, указаўшы, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).
«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна чатыры разы на год, пачынаючы з 2015 года, з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.
Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці паслуг.
Сяргей Расолька
Звязда, 28 снежня 2021
Звязда, 28 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/36/62581
Текущая дата: 16.11.2024