Белорусский портал в Казахстане

БЧ назначыла больш за 100 дадатковых паяздоў на святы



Беларуская чыгунка ўжо назначыла больш за 100 дадатковых паяздоў на навагоднія і калядныя святы, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

БЧ назначыла яшчэ два дадатковыя паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 752/751 Мінск - Гомель, якія будуць курсіраваць па беларускай магістралі 31 снежня і 2 студзеня. З Мінска паязды будуць адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Гомель у 19.06. У зваротным напрамку з Гомеля паязды адправяцца ў 19.50 і прыбудуць у сталіцу Беларусі ў 22.59. На шляху руху яны будуць рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы-1, Бабруйск, Жлобін, Буда-Кашалёўская.

Усяго на святы назначана больш за 100 дадатковых паяздоў у рэспубліканскіх і міжнародных зносінах. У рэспубліканскіх зносінах паязды будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Мінск - Магілёў, Мінск - Пінск, Мінск - Камунары, Гродна - Орша - Камунары. У міжнародных зносінах дадатковыя паязды назначаны па маршрутах Мінск - Масква і Мінск - Санкт-Пецярбург.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення дадатковых паяздоў і кошце праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы.

29 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/37/62567
Текущая дата: 26.12.2024