Белорусский портал в Казахстане

30 снежня БЧ правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце



30 снежня на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажа кіраўніцтва пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11.00 да 14.00 па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 151, інфармуе прэс-цэнтр магістралі.

Напярэдадні мерапрыемства, 29–30 снежня, усе ахвотныя змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па нумары 151, указаўшы, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна чатыры разы на год, пачынаючы з 2015 года, з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.

Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці паслуг.

Сяргей Расолька
Звязда, 28 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/37/62581
Текущая дата: 26.12.2024