Белорусский портал в Казахстане

Магілёўскія мытнікі прыпынілі вываз вялікай партыі таматаў у Расію



Два грузавіка, якія належаць двум расійскім прадпрымальнікам, перавозілі амаль 13 тон гэтай гародніны. Рух аднаго грузавіка быў прыпынены яшчэ ў Магілёўскім раёне, а другога — ў Мсціслаўскім.

— Кіроўцы не прадставілі на тавар фітасанітарныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі для спажывання і абавязковыя пры перамяшчэнні падкаранцінных тавараў з высокай фітасанітарнай рызыкай, да якіх таматы і адносяцца, — удакладнілі ў Магілёўскай мытні. 

Агульны кошт прадукцыі склаў больш за 63 тысячы беларускіх рублёў. У адносінах да парушальнікаў распачаты адміністратыўны працэс, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да трыццаці базавых велічыняў.

Нэлі Зігуля
Звязда, 23 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/38/61775
Текущая дата: 07.10.2024