Белорусский портал в Казахстане

У Нацыянальным аэрапорце затрыманы іарданец з фальшывым мексіканскім пашпартам



Увечары 30 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі затрымалі мужчыну, які прыбыў у Беларусь рэйсам Дубай — Мінск.

Для афармлення ён прад’явіў пашпарт Мексіканскіх Злучаных Штатаў, аднак пагранічнікі выявілі ў ім падробку — старонка з установачнымі звесткамі заменена.

Як высветлілася пазней, у мужчыны з сабой быў сапраўдны пашпарт грамадзяніна Іарданіі на яго імя. Ён прыляцеў у Беларусь для сустрэчы са сваякамі, а падроблены дакумент прад’явіў для таго, каб скарыстаць бязвізавы рэжым.

За парушэнне дзяржаўнай мяжы замежнік аштрафаваны на 10 базавых велічынь. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары ГУУС Мінгарвыканкама.

«Нагадваем, што за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць аж да абмежавання волі да двух гадоў», — дадалі ў ДПК.

Звязда, 7 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/38/62102
Текущая дата: 16.11.2024