Белорусский портал в Казахстане

Застава «Глыбоцкае» Гомельскай памежнай групы адкрылася пасля рэканструкцыі



Памежная застава «Глыбоцкае» Гомельскай памежнай групы адкрылася 14-га снежня пасля рэканструкцыі.

Вайскоўцы памежнай заставы атрымалі ў распараджэнне абноўлены комплекс будынкаў і збудаванняў — тэхнічнага і бытавога прызначэння. Так, цалкам адрамантаваны адміністрацыйны будынак заставы, замененыя ўсе камунікацыі і сістэма пажарнай сігналізацыі. Абсталяваны сучасныя пакоі для заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы і пагранічнай службы, выкананы іншыя работы.

На ўчастку завершана ўстаноўка інжынернага абсталявання. На баявое дзяжурства пастаўлены Сучасны сігналізацыйны комплекс з інтэлектуальнай сістэмай відэаназірання. Як было адзначана, такі падыход да пабудовы інтэлектуальнай мяжы дазволіць падраздзяленню дзейнічаць выключна па рэальным парушальнікам заканадаўства, эканомячы матэрыяльныя сродкі, людскі рэсурс і значна павялічваючы эфектыўнасць аховы рубяжоў.

«Ахова дзяржаўнай мяжы патрабуе асаблівых якасцяў і склада характару. Менавіта таму нашы памежнікі заўсёды адрозніваліся найвышэйшай прафесійнай падрыхтоўкай, глыбокімі ведамі, адвагай, вытрымкай, гатоўнасцю да самаахвяравання», — звярнуўся да вайскоўцаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

Свае пажаданні адрасавалі пагранічнікам і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук, намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта Сяргей Новікаў.

Памежная застава «Глыбоцкае» размешчаная ў аднайменным населеным пункце Гомельскага раёна.

Звязда, 14 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/38/62282
Текущая дата: 26.12.2024