Белорусский портал в Казахстане

У Гомелі машына пакацілася і наехала на бабулю з унукам: аўтаўладальніка будуць судзіць



Пра гэта паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.

Пракуратура накіравала ў суд Навабеліцкага раёна Гомеля крымінальную справу ў дачыненні да 34-гадовага мужчыны. Яму інкрымінаванае парушэнне ПДР і эксплуатацыі аўто, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2021 года. Гамяльчанін прыпаркаваў свой Volkswagen Passat з няспраўнай стаяначнай тармазной сістэмай на абочыне з ухілам. Праз некаторы час Volkswagen пакаціўся і наехаў на 61-гадовую жанчыну і яе васьмімесячнага ўнука.

Па матэрыялах справы: стаяначная тармазная сістэма аўтамабіля была няспраўная з снежня 2020 года. Абвінавачаны ведаў пра гэта, але працягваў яго эксплуатаваць, удакладнілі ў пракуратуры.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення СК па Гомельскай вобласці. Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў абласной пракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання, наяўнасці дастатковых доказаў вінаватасці аўтаўладальніка, поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 317 КК.

Пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў ранейшай меру стрымання — падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Звязда, 8 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/39/61382
Текущая дата: 07.10.2024