Белорусский портал в Казахстане

За мінулыя выхадныя толькі адзін з 10 пунктаў пропуску на граніцы з ЕС выканаў дамоўленасці па афармленні велікагрузаў



Гэта стала асноўнай прычынай таго, што перад беларускімі пунктамі пропуску сабраліся грузавікі. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Еўрапейскія пагранпераходы прапускную здольнасць за выхадныя выканалі толькі на 75 працэнтаў. Так, напрыклад, самая вялікая колькасць транспарту зафіксавана ў напрамку літоўскага пункту пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог"), дзе ўезду ў ЕС чакала каля 300 грузавікоў.

На граніцы з Украінай грузавы транспарт выязджаў без затрымак.

На граніцы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле даных на 10.00, выезду чакаюць каля 1,3 тыс. фур, паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта.

На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" сабралася больш за 10 грузавікоў, "Урбаны" - звыш 30.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 50 велікагрузаў, "Катлоўка" - 160, "Каменны Лог" - больш за 260, "Беняконі" - звыш 220, "Прывалка" - больш за 260 фур.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася больш за 150 фур, "Бераставіца" - звыш 90, "Казловічы" - больш за 50.

8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/39/61386
Текущая дата: 07.10.2024