Белорусский портал в Казахстане

Грамадзяне Ірака, Сірыі, Емена і Афганістана не будуць прымацца на рэйсы з Дубая ў Беларусь



Пра гэта паведамляе сайт авіякампаніі "Белавія".

"У адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў ААЭ з 14 лістапада грамадзяне Афганістана, Ірака, Емена, Сірыі не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ляцяць з Дубая ў Беларусь. У сувязі з гэтым авіякампанія "Белавія" ўзмацняе кантроль за праверкай дакументаў пры рэгістрацыі пасажыраў на рэйсы з Дубая. Пасажыры, якія падпадаюць пад дзеянне гэтай забароны, змогуць вярнуць поўны кошт авіябілетаў па месцы іх набыцця", - гаворыцца ў паведамленні.

Авіякампанія "Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Дубай у лютым 2021 года. У летні перыяд (перыяд "нізкага сезона" ў Дубаі) авіякампанія выконвала рэйсы з частатой тры рэйсы на тыдзень. У сувязі з павелічэннем попыту з боку турыстычных аператараў Беларусі, якія рэалізуюць авіябілеты ў складзе турыстычных пакетаў беларускім грамадзянам, частата выканання рэйсаў з кастрычніка павялічылася да 5 рэйсаў на тыдзень. Такім чынам, на рэйсах у Дубай большасць месцаў прададзена ў выглядзе блокаў месцаў беларускім турыстычным аператарам і колькасць білетаў з пачаткам падарожжа з Дубая была мінімальнай. Таксама на гэтым рэйсе падарожнічаюць удзельнікі Expo-2020 у Дубаі.

Авіякампанія "Белавія" падкрэслівае, што на працягу многіх гадоў не выконвала рэгулярныя або чартарныя рэйсы ў Афганістан, Ірак, Емен, Сірыю і ніколі не садзейнічала перавозцы нелегальных мігрантаў у Беларусь. У сувязі з павышанай увагай да гэтай тэмы з боку некаторых СМІ авіякампанія ўзмацніла кантроль на ўсіх сваіх рэйсах за бездакорным выкананнем усіх візавых патрабаванняў Беларусі і замежных дзяржаў, міграцыйным заканадаўствам.

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/39/61491
Текущая дата: 07.10.2024