Белорусский портал в Казахстане

ДПК: за суткі сумежныя краіны ЕС выканалі дамоўленасці па пропуску грузавікоў толькі на 76 працэнтаў



За мінулыя суткі пункты пропуску на граніцы з ЕС выканалі двухбаковыя дамоўленасці па пропуску грузавікоў толькі на 76 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Менш за ўсё фур - 267 з 500 згодна з прапускной здольнасцю - прыехала ў Еўрасаюз праз польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца").

"Беларускі бок у поўным аб`ёме выконвае свае абавязацельствы ў рамках двухбаковых дамоўленасцей", - падкрэслілі ў ДПК.

Пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" (з беларускага боку - "Брузгі") застаецца закрыты ў аднабаковым парадку. Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для перасячэння дзяржаўнай граніцы.

19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/39/61620
Текущая дата: 16.11.2024