У ЗША 90-гадовы кіроўца аўтафургона занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы пажылы ў свеце дзеючы дальнабойшчык.
Дойл Арчэр з Канзаса распавёў, што водзіць грузавікі больш за 60 гадоў, праехаўшы па ЗША не адзін мільён кіламетраў.
Дальнабойшчык пажартаваў, што фразы «выйсці на пенсію» ў яго слоўнікавым запасе няма.
Дальнабойшчык пажартаваў, што фразы «выйсці на пенсію» ў яго слоўнікавым запасе няма.
«Пакуль у мяне добрае здароўе, я буду працягваць вадзіць машыну», — запэўніў ветэран.
Са слоў Арчэра, за сваё жыццё ён перавёз усе магчымыя разнастайныя грузы, якія толькі можна перавезці ў прычэпе фуры, піша UPI.
Звязда, 31 траўня 2024
Звязда, 31 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/4/74325
Текущая дата: 23.12.2024