За мінулыя суткі пункты пропуску на граніцы з ЕС выканалі двухбаковыя дамоўленасці па пропуску грузавікоў толькі на 76 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Менш за ўсё фур - 267 з 500 згодна з прапускной здольнасцю - прыехала ў Еўрасаюз праз польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца").
"Беларускі бок у поўным аб`ёме выконвае свае абавязацельствы ў рамках двухбаковых дамоўленасцей", - падкрэслілі ў ДПК.
Пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" (з беларускага боку - "Брузгі") застаецца закрыты ў аднабаковым парадку. Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе выбіраць альтэрнатыўныя маршруты для перасячэння дзяржаўнай граніцы.
19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/40/61620
Текущая дата: 27.12.2024