Белорусский портал в Казахстане

У Балгарыі пры аварыі тураўтобуса загінулі 45 чалавек



У выніку аварыі турыстычнага аўтобуса ў Балгарыі загінулі 45 чалавек. Аб гэтым паведамляе агенцтва БГНЕС.

Паводле існуючай інфармацыі, 23-га лістапада каля 3.00 па мясцовым часе турыстычны аўтобус з Паўночнай Македоніі трапіў у ДТЗ і загарэўся на аўтамагістралі "Струма" на ўчастку Сафія - Боцеўград. На месцы здарэння загінулі 45 чалавек, сярод якіх 12 дзяцей. Паведамляецца, што выжылі 7 чалавек, пацярпелыя дастаўлены ў медустановы.

На месцы здарэння праходзяць аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

23 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/40/61754
Текущая дата: 27.12.2024