Белорусский портал в Казахстане

ЗША адкрыюць граніцы для цалкам прышчэпленых іншаземцаў 8 лістапада



Аб гэтым у пятніцу паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Улады ЗША 8 лістапада здымуць абмежаванні на перасячэнне граніцы для цалкам вакцынаваных ад каранавіруса падарожнікаў з іншых краін.

Паводле яго даных, аб адпаведным рашэнні будзе паведамлена 15 кастрычніка. Размова ідзе аб сухапутных межах і аэрапортах.

Абмежаванні на ўезд іншаземцаў у Злучаныя Штаты без крайняй неабходнасці ўвялі ў сакавіку 2020 года, пасля таго як Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя аб`явіла аб пачатку пандэміі.

15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/41/60972
Текущая дата: 07.10.2024