Мінчане паведамляюць, што ў грамадскім транспарце горада сталі адсутнічаць наллейкі аб неабходнасці захавання масачнага рэжыму. Сітуацыю пракаментавала прэс-сакратар ДП «Мінсктранс» Алена Грамыка.
— Нашэнне маскі — справа добраахвотная кожнага з нас. Таму тая інфармацыя, якая была ў нас размешчана ў рухомым складзе і насіла абавязковы характар, прыбрана, — адзначыла прадстаўнік прадпрыемства.
Нагадаем, з 22 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 20 кастрычніка 2021 г. № 111 «Аб змене пастановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 29 снежня 2012 г. № 217», у адпаведнасці з якой былі актуалізаваны санітарна-проціэпідэмічныя меры ў перыяд пандэміі COVID −19.
Звязда, 26 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/41/61115
Текущая дата: 16.11.2024