Белорусский портал в Казахстане

У Мінскай вобласці за выхадныя затрыманы 41 нецвярозы вадзіцель



За мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці затрыманы 41 нецвярозы кіроўца, 6 з якіх — па паведамленнях грамадзян, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Спынена 85 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі бяспраўнікамі.

248 пешаходаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Практычна кожны трэці пешаход знаходзіўся ў нецвярозым стане. 83 пешыя ўдзельнікі дарожнага руху не былі абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

За выходныя ў выніку 7 дарожна-транспартных здарэнняў 2 чалавекі загінулі і 7 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Зарэгістравана 86 фактаў ДТЗ без пацярпелых, дзе аўтамашыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Звязда, 1 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/42/61228
Текущая дата: 28.12.2024