Белорусский портал в Казахстане

Чартары пачалі лятаць з Беларусі ў Іарданію



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

"Сёння быў дадзены старт чартарнай палётнай праграме з Мінска ў Іарданію. Раніцай Boeing 737-800 авіякампаніі "Белавія" са 144 пасажырамі на борце вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у курортны горад Акаба на ўзбярэжжы Чырвонага мора. У зоне рэгістрацыі задаволеных пасажыраў праводзілі на першы рэйс у Акабу па-святочнаму: з усмешкамі, віншаваннямі і памятнымі фота", - расказалі ў прэс-службе.

Чартарная праграма ў Іарданію прадоўжыцца да лістапада, вылеты з Мінска запланаваны кожныя 9 дзён.

3 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/43/60369
Текущая дата: 16.11.2024