Белорусский портал в Казахстане

МАЗ прэзентаваў малатанажны грузавік



Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў малатанажны грузавы аўтамабіль 365.120 падчас святочнага мерапрыемства да Дня машынабудаўніка.

Навінка важыць 7,5 т. Грузападымальнасць машыны — 4,8 т. Магутнасць — 150 л.з. Кабіна у грузавіка трохмясцовая, у ёй маецца кандыцыянер, ацяпліцель з электронным кіраваннем, шклапад’ёмнікі і абаграванне люстэркаў задняга выгляду, USB-разеткі і многае іншае. Сядзенне вадзіцеля абсталявана падагрэвам, вентыляцыяй, а таксама падлакотнікам з рэгуляваннем спінкі.

Тэхніка прызначана для эксплуатацыі ў гарадскіх умовах — для рытэйла, перавозкі прадуктаў.

Звязда, 24 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/43/60640
Текущая дата: 28.12.2024