У Магілёве ДАІ прыйшлося са стральбой спыняць п’янага таксіста, паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Увечары 14 кастрычніка на ул.Менжінскага нарад ДАІ спыніў Lada Vesta. Кіроўца заблакаваў дзверы, адмовіўся выйсці і паказаць дакументы, на папярэджанні аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў не рэагаваў. Тады інспектары разбілі бакавое шкло і паспрабавалі выцягнуць мужчыну, аднак той націснуў на педаль газу. Праз некалькі хвілін пагоня за парушальнікам скончылася стрэлам па коле і прыпынкам аўтамабіля.
За рулём знаходзіўся 57-гадовы жыцель Магілёва. Медыцынскае заключэнне паказала, што мужчына быў п’яны — 1,5 праміле алкаголю ў выдыханым паветры.
У дачыненні да затрыманага складзены некалькі пратаколаў. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.
Звязда, 15 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/43/60967
Текущая дата: 28.12.2024