Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» аднаўляе перавозку жывёл на чартэрных рэйсах



«Белавія» аднаўляе перавозку жывёл на чартэрных рэйсах, паведамляецца на сайце авіякампаніі.

«З 1 ліпеня пасажыры «Белавія» зноў могуць падарожнічаць на чартэрных рэйсах са сваімі хатнімі гадаванцамі: авіякампанія адмяняе забарону на перавозку жывёл. Для афармлення паслугі, калі ласка, звярніцеся да турыстычнага аператару, у якога быў набыты турыстычны пакет. Супрацоўнікі агенцтва запытаюць у вас усю неабходную інфармацыю і перададуць яе спецыялістам авіякампаніі, якія адказваюць за перавозку жывё», — распавялі ў кампаніі.

Браніраванне і аплата перавозкі на кожным участку палёту павінна быць выканана не пазней за 36 гадзін да вылету. Колькасць жывёл на кожным рэйсе абмежавана і залежыць ад тыпу паветранага судна.

Звязда, 28 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/44/59981
Текущая дата: 16.11.2024