Белорусский портал в Казахстане

ДПК: літоўскія і польскія пункты пропуску не выконваюць дамоўленасці па афармленні грузавікоў



За мінулыя суткі ніводны літоўскі і польскі пункт пропуску не выканаў дамоўленасці па афармленні грузавікоў з Беларусі, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

"Менавіта гэта з`яўляецца асноўнай прычынай збору фур перад беларускімі пунктамі пропуску", - сказалі ў ДПК.

Найменшы паказчык выканання дамоўленасцей па прапускной здольнасці - 56,4 працэнта - прыпадае на польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку - "Бераставіца"), а найбольшы - 86,4 працэнта - на літоўскі пункт пропуску "Шальчынінкай" (сумежны беларускі - "Беняконі").

"За мінулыя суткі ў Латвію і Украіну перамяшчэнне грузавога транспарту ажыццяўлялася без затрымкі. Прапускная здольнасць, вызначаная двухбаковымі дамоўленасцямі з гэтымі краінамі, выканана ў поўным аб`ёме", - дадалі ў ведамстве.

6 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/44/60403
Текущая дата: 28.12.2024