Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зацікаўлена ў пастаўках нафты з Казахстана і аднаўленні авіязносін паміж дзвюма краінамі



Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм’ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным.

Раман Галоўчанка прапанаваў абмеркаваць перспектывы заключэння пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў.

«Хацелася б даведацца аб пазіцыі Казахстана. Калі гэта вам цікава, мы гатовы працаваць па гэтым напрамку. Калі па нейкіх прычынах ёсць неабходнасць адкласці гэта пытанне або гэта тэма не ўяўляе цікавасці для казахстанскага боку, то мы таксама гатовы гэта рашэнне абмеркаваць, каб унесці яснасць адносна фармавання нашых балансаў паставак на наступны год», — падкрэсліў ён.

Прэм’ер-міністр Беларусі таксама закрануў тэму аднаўлення рэгулярных авіязносін паміж дзвюма краінамі. «Пандэмія ідзе на спад. Станоўчае рашэнне аб аднаўленні авіязносін дасць магчымасць павысіць інтэнсіўнасць і якасць узаемадзеяння бізнесу. Усе нашы прапановы накіраваны ў Казахстан», — адзначыў ён.

Звязда, 27 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/46/59504
Текущая дата: 07.10.2024